Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 марта

Слава лепшым

Зусім нядаўна Бялыніччына ўшаноўвала перадавікоў народнай гаспадаркі раёна па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2011 год. А ў мінулую пятніцу ў Палацы культуры вобласці адбыўся злёт перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны. Наш раён на ім прадставілі 36 дэлегатаў.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня аблвыканкама Пётр Руднік.
– Прыемна знаходзіцца на гэтай сцэне, ведаючы, што наша вобласць стала лепшай у сельскагаспадарчай галіне па выніках працы за мінулы год, - падкрэсліў губернатар. -  Летась праведзена значная работа па ўмацаванні кармавой базы, павялічана колькасць вырашчаных птушкі і жывёлы. Больш за 90% малака рэалізавана гатункам “экстра”. Асноўны накірунак працы на гэты год – фарміраванне ўстойлівай і канкурэнтаздольнай вытворчасці. Але нельга забывацца на тое, што наша багацце – людзі і зямля.
Пётр Руднік выказаў словы ўдзячнасці ветэранам працы, а пасля, на сцэну падымаліся тыя, хто дасягнуў значных поспехаў, падцвердзіў свой прафесіяналізм плённай працай. Старшыня Бялыніцкага райвыканкама Аляксандр Варонін разам з першым намеснікам, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксеем Цапко тройчы выходзіў  для атрымання высокіх узнагарод.
– Мінулы год быў складаны, але плённы. Асабліва важкіх вынікаў дасягнулі ў аграрным сектары эканомікі, - адзначыў Аляксандр Варонін. - На палях раёна было вырашчана больш за 49 тысяч тон зерня. На 174% да ўзроўню 2010 года павялічыўся рост валавой вытворчасці бульбы. І гэта далёка не ўсе дасягненні. Але спыняцца на гэтым мы не збіраемся, будзем актыўна працаваць і ў бягучым годзе.
Узнагароды бялыніцкія перадавікі атрымалі і з рук міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міхаіла Русага, старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай, старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Панцюхова. Не застаўся ў баку абкам прафсаюза аграрыяў, аддзел па справах моладзі аблвыканкама.
Суправаджала цырымонію ўзнагароджвання канцэртная праграма. Павіншаваць перадавікоў Магілёўшчыны са значнымі поспехамі прыехалі расійская арт-группа “Смаленскія мужыкі”, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Якаў Навуменка, ансамбль народнай музыкі “Бяседа”, ўдзельніца “Еўрабачання-2011” Лідзія Заблоцкая і іншыя.
(Маргарыта Дудаль, «Зара над Друццю»)

Поделиться: