Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 марта

На пасяджэнні райвыканкама

    На парадак дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое адбылося ў Бялынічах учора, былі вынесены 23 пытанні. Галоўнае з іх тычылася мер, якія прымаюцца ў раёне па папярэджванні пажараў і гібелі ад іх людзей у свеце патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта краіны “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.
Удзел у пасяджэнні прыняў першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Лакіза, які звярнуў увагу прысутных на тое, што ў большасці выпадкаў да гібелі людзей на пажарах прыводзіць безадказнасць, халатнасць, невыкананне  правілаў пажарнай бяспекі, а таксама злоўжыванне спіртнымі напоямі і курэнне ў стане алкагольнага ап’янення. Да прыкладу, са 146 чалавек, якія загінулі летась ад пажараў у вобласці, 138 знаходзіліся нападпітку, 136 з іх курылі.
У сваім выступленні начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Станіслаў Бурко адзначыў, што калі за 2010 год да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі было прыцягнута 150 домаўладальнікаў і кватэранаймальнікаў, то летась гэта лічба дасягнула 350-ці. А за квартал бягучага года правілы пажарнай бяспекі парушылі ўжо каля 150 чалавек.
    Шматлікія парушэнні правілаў пажарнай бяспекі назіраюцца ў жылых дамах ведамаснага жылога фонду СВК “Кудзін”, СВК “Лебядзянка”, ААТ “Новая Друць”, ААТ “Райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У сваю чаргу, у раёне праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па прывядзенні аб’ектаў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак Бялыніччыны ў пажарабяспечны стан.

Поделиться: