Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 марта

Поспех культарганізатараў ДУА «Шматпрофільны цэнтр „Ветразь“ г.п.Бялынічы»

На базе цэнтра творчасці ў Магілёве прайшоў абласны конкурс вядучых гульнёвых праграм “Формула дзіцячай радасці – 2012”. Праводзілася творчае спаборніцтва дзеля стварэння ўмоў для павышэння ўзроўню педагагічнага майстэрства, выяўлення і распаўсюджвання лепшага вопыту працы педагогаў у арганізацыі гульнёвай дзейнасці дзяцей.
Усяго на суд журы было прадстаўлена 25 гульнёвых праграм з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны, у тым ліку і з Бялыніцкага раёна.  Сваю праграму “Піянерыя – дзяцінства маё” на абласны конкурс прывезлі і культарганізатары ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г.п.Бялынічы” Надзея Кузняцова і Вольга Аўсяннікава. Прадстаўлялі яе выхаванцы аб’яднання па інтарэсам тэатральнай студыі “Лікі” і тэатра лялек.
У выніку, каманда шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” была ўзнагароджана Дыпломам II ступені.

Поделиться: