Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 марта

«Прамая лінія» з Алай Мікалуцкай

Учора “прамую лінію” з насельніцтвам Бялыніцкага раёна і прыём грамадзян па асабістых пытаннях правяла начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Ала Мікалуцкая.
З жыццёвымі праблемамі і клопатамі да Алы Валянцінаўны звярнуліся тры жыхары раёна. Пытанні, якія хвалявалі грамадзян, тычыліся рамонту калонкі ў вёсцы Лубяное, паляпшэння жыллёвых умоў і працаўладкавання. Ала Мікалуцкая паабяцала, што ў самы бліжэйшы час пытанні будуць вырашаны.
Напрыканцы прыёму яна звярнула ўвагу кіраўнікоў служб і падраздзяленняў райвыканкама на тое, што на такія прыёмы людзі ідуць са сваімі праблемамі, клопатамі, трывогамі, з тым, што ім набалела. Для некаторых – гэта апошняя надзея. Таму работу са зваротамі грамадзян неабходна праводзіць больш дасканала, эфектыўна і аператыўна, імкнуцца знайсці выйсце з сітуацый, якія на першы погляд здаюцца невырашальнымі.

Поделиться: