Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 марта

Павел Латушка наведаў Бялыніччыну

Міністр культуры Беларусі Павел Латушка разам з мастаком, кіраўніком цэнтра сучасных мастацтваў Віктарам Альшэўскім і начальнікам упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Сінкаўцом з працоўным візітам наведалі Бялыніччыну. Яны завіталі ў раённы мастацкі музей імя Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі, дзе іх сустрэлі старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, намеснік старшыні Надзея Серыкава і дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Святлана Кандрацьева. Падчас размовы Павел Латушка закрануў пытанне рэканструкцыі будынка музея і прыйшоў да высновы, што неабходна стварыць комплекс, які будзе аб’ядноўваць і выставачныя залы, і бібліятэку і, магчыма, нават кінатэатр.

Поделиться: