Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 марта

Заплыў кіраўнікоў

У мінулую суботу на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Друць” прайшла раённая спартакіяда па плаванню сярод кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак Прыдруцкага краю.
Найлепшую спартыўную падрыхтоўку сярод жанчын прадэманстравалі начальнік аддзела адукацыі раённага выканаўчага камітэта Лідзія Шчацінка і намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, якія занялі адпаведна першае і другое месцы.
Лепшых вынікаў сярод мужчын дасягнуў начальнік Цяхцінскага вытворчага ўчастка БУКП “Жылкамгас” Аляксандр Емяльяненка, другое месца заняў дырэктар ДУА “Свяцілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Аляксандр Цярэшчанка, на трэцюю прыступку п’едэсталу гонару ўзняўся дырэктар ДУА “Бялыніцкі цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій” Васіль Саланенка.  

Поделиться: