Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 апреля

Да Сусветнага дня здароўя

З нагоды Сусветнага дня здароўя па ініцыятыве РК АА “БРСМ” на базе ДУА “Гімназія №1” прайшла спартландыя. Пераможцамі спартыўнага спаборніцтва прызнаны вучні гімназіі №1, другое месца заняла каманда прафесійнага ліцэя №17, трэцімі прызёрамі сталі спартсмены СШ №2. Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі дыпломы і прызы аддзела па справах моладзі райвыканкама.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся “круглы стол” “Старэнне і здароўе” з удзелам урача-кардыёлага цэнтральнай раённай бальніцы Ларысы Пінкоўскай і інструктара-валеолага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ларысы Варавы.
У ходзе гутаркі Ларыса Пінкоўская распавяла прысутным аб прафілактыцы і прычынах сардэчна-сасудзістых захворванняў, фактарах рызыкі, шкодных звычках, правілах вядзення здаровага ладу жыцця. Госці не толькі атрымалі адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні, але і памяткі “Прынцыпы і правілы здаровага ладу жыцця”.

Поделиться: