Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 апреля

Дыплом 3 ступені на рэспубліканскай выставе

Падведзены вынікі рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Сям’я і ўстановы адукацыі: вопыт эфектыўнага ўзаемадзеяння”. Яе асноўная задача –садзеянне стварэнню спрыяльных умоў для сямейнага выхавання і ўдасканаленне работы навучальных устаноў па фарміраванні культуры сямейных адносін.
Сваю работу “Узаемадзеянне сям’і і школы па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін падлеткаў” прадаставілі на выставу намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Кудзінская базавая школа” Лілія Вынькова і сацыяльны педагог гэтай жа ўстановы Ларыса Рамановіч.  У выніку, яны ўзнагароджаны Дыпломам 3 ступені.

Поделиться: