Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 апреля

Год кнігі. Прыклад для пераймання

У сувязі з правядзеннем у Беларусі Года кнігі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы. Так, на Магілёўшчыне пры падтрымцы старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка стартавала дабрачынная акцыя “Падары кнігу дзецям”.
Першым у Прыдруцкім краі да яе далучыўся СВК “Калгас Радзіма”. Днямі ў дзіцячы садок-яслі № 9 аграгарадка Вішоў завіталі спецыялісты гэтага сельгаскааператыва: галоўны бухгалтар Людміла Малашчанка, старшыня прафсаюзнага камітэта Вольга Арцем’ева і сакратар пярвічнай арганізацыі “БРСМ” Эдуард Іваноў, каб падарыць кніжкі і салодкія пачастункі дзецям. Літаратура была закуплена як для ўсіх  чатырох груп, так і асабіста для кожнага малога.
Спадзяёмся, удзел СВК “Калгас “Радзіма” ў гэтай акцыі стане добрым прыкладам для пераймання.
(Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”)

Поделиться: