Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 апреля

Дзецям - радасць і веды

У рамках дабрачыннай акцыі “Падары кнігу дзецям” учора юныя жыхары дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот прымалі карысныя падарункі: каля 100 друкаваных выданняў установе прэзентавала начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская.
- Калектыў нашага ўпраўлення невялікі, аднак кожны спецыяліст з радасцю прыняў удзел у зборы кніг, - адзначыла Раіса Фёдараўна на ўрачыстай лінейцы ў школе. – Адны прынеслі іх з дому, другія набылі ў магазінах. Пераважную большасць усіх выданняў складаюць дзіцячыя казкі і энцыклапедыі, літаратура для падлеткаў, таму яны прыйдуцца даспадобы хлопчыкам і дзяўчынкам усіх узростаў.
    Акцыя працягваецца.

Поделиться: