Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 апреля

Залатая мелодыя

У раённым Цэнтры культуры адбыўся гала-канцэрт рэгіянальнага фестывалю песні “Залатая мелодыя”. Кожны, хто прыйшоў паглядзець яго, наўрад ці пашкадаваў аб гэтым. Таленавітыя мясцовыя самадзейныя артысты і тыя, якія прыехалі з Клічава, Талочына і Крупак, наладзілі самае сапраўднае свята.
У іх выкананні гучалі песні, якія, думаецца, ведаюць усе: “Золотая лестница», «Синий туман», «Лето, лето, лето», «Смуглянка», «От зари до зари», «Я люблю тебя до слёз» і шмат іншых. Гледачам немагчыма было ўтрымацца, каб не падпяваць артыстам, што і рабіла ўся зала. Грымелі бурныя апладысменты, раздавалася “Біс”, “Брава”, “Малайцы”. І хоць удзельнікі радавалі публіку на працягу трох гадзін, разыходзіцца людзям зусім не хацелася.
- Я атрымала сёння такі зарад бадзёрасці і выдатны настрой, - прызналася адна з бялынічанак, - што мне хочацца выказаць словы падзякі асабіста кожнаму артысту і ўсім тым, хто з’яўляецца арганізатарам такога цудоўнага свята.
- Я таксама ў захапленні і поўная прыемных уражанняў, - уступіла ў размову жыхарка аграгарадка Цяхцін Вольга. – Здаецца, нібыта пабывала ў сваёй маладосці, калі гэтыя песні былі ва ўсіх на вуснах. Вельмі добрую справу зрабіў Валянцін Скугараў, калі падаў ідэю заснаваць фестываль. Шкада, што яго ўжо няма на гэтым свеце. Але ж памяць аб ім жывая. Калі прагучаў запіс песні “Капель” у выкананні Валянціна Іванавіча, многія ў зале нават праслязіліся.
-Гала-канцэрт удаўся, - зазначае Мікалай Міхайлоўскі з Бярэзінскага раёна. – А іначай і быць не магло. Немагчыма ж заставацца раўнадушным да папулярных песень мінулых гадоў.
Завяршылася мерапрыемства ўручэннем пераможцам Дыпломаў. Асаблівы гонар публіка адчула за мясцовых самадзейных артыстаў, якія сталі ўладальнікамі гран-пры: удзельнікаў вакальнага ансамбля “Нюанс”.
(Святлана ЦАЛАВАЛЬНІКАВА, “Зара над Друццю”)
http://belynichi.gov.by/data/region17.jpg
Поделиться: