Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 апреля

Зарніца

На базе мнагапрофільнага цэнтра “Ветразь” і СШ № 2 прайшла спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца”.
“Зарніца” з’явілася ў Савецкім Саюзе ў 1967 годзе і з тых часоў стала адным з самых папулярных мерапрыемстваў сярод школьнікаў-піянераў. Першы фінал гэтай гульні адбыўся ў Севастопалі на Сапун-гарэ. У ім прымалі ўдзел вучні 4-7 класаў.
Канечне, правілы гульні з часам крыху змяніліся, але інтарэс да яе не знік. Так, удзельнікамі раённай “Зарніцы” сталі 10 каманд з ліку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Школьнікі спаборнічалі ў стральбе, страявой падрыхтоўцы, бегу, падцягванні. Акрамя гэтага ім выпаў шанец паўдзельнічаць і ў творчых конкурсах – “Баявы лісток” і “Песня ў нашым жыцці”.
У выніку, перамогу святкавалі рабяты Кудзінскай БШ. Другое месца заняла каманда гімназіі № 1, трэцяе – вучні Цяхцінскага ВПК ДССШ.
Пераможцы атрымалі дыпломы і спартыўны інвентар ад аддзела адукацыі райвыканкама, а ў дадатак да ўсяго і пераходны кубак аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму.
http://belynichi.gov.by/data/region20.jpg
Поделиться: