Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 мая

Шчасце жыць у вялікай сям’і

Бацькі шчаслівыя толькі тады, калі ў іх доме чуваць вясёлы дзіцячы смех. Сапраўднасць гэтых слоў падцвярдзілі і ўдзельнікі раённай шоў-праграмы “Лепшая мнагадзетная сям’я”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 5 сем’яў з Бялынічаў, Заполля, Цяхціна і Вялікай Машчаніцы.
Конкурсная праграма складалася з чатырох этапаў: візітная картка,  прадстаўленне радаводных дрэў, творчы конкурс і кулінарны паядынак. Фантазія ўдзельнікаў не была абмежавана нічым. Сямейныя саюзы танцавалі, спявалі песні, гралі на гармоніку, дэкламавалі вершы, здзіўлялі прысутных сваімі кулінарнымі шэдэўрамі.
Прайграўшых у гэты дзень не было. Лепшую візітную картку прадставілі Ірына і Раман Баранавы, Таццяна і Уладзімір Осіпавы прыгатавалі самы смачны і прыгожы сямейны пірог. Трэцяе месца ў конкурсе заняў сямейны саюз Наталлі і Сяргея Юрку, другім прызёрам стала сям’я Таццяны і Сяргея Юшкоўскіх.
Пераможцай конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я” прызнана сям’я Наталлі і Дзмітрыя Баранавых з аграгарадка Цяхцін.
Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.
http://belynichi.gov.by/data/region22.jpg
Поделиться: