Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 мая

Увага – дзеці!

За апошнія чатыры месяцы на дарогах Магілёўшчыны адбыліся 167 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 24 чалавекі загінулі  і 194 атрымалі траўмы. У стане алкагольнага ап’янення кіроўцамі зроблены 17 ДТЗ, падчас якіх 5 чалавек пайшлі з жыцця і 24 траўміраваны. З удзелам непаўналетніх у вобласці зарэгістраваны 13 аварый, ахвярамі якіх стала адно дзіця  і 13 дзяцей атрымалі пашкоджанні. На тэрыторыі нашага раёна з удзелам падлеткаў зарэгістраваны 2 дарожна-транспартныя здарэнні.
Дзеля папярэджвання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей з 24 мая па 8 чэрвеня ў нашым раёне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!” Падчас правядзення акцыі дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям рухацца ў светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар.

Поделиться: