Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 июня

І паплыве над Галоўчынам малінавы звон

У аграгарадку Галоўчын адбылося асвячэнне месца будаўніцтва новай царквы.
З гэтае ўрачыстае нагоды сюды завіталі свяшчэннаслужыцелі, госці з Масквы, Мінска, Магілёва, Гомеля.
Настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай айцец Сергій правёў малебен ля ўстаноўленага паклоннага крыжа, а епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Уладыка Сафроній акрапіў яго святой вадою.
Затым галоўчынцы разам з гасцямі і святарамі ўзышлі на ўзгорак, дзе мелі магчымасць назіраць за асвячэннем падмурка, на якім хутка паўстане новая царква.
Пасля завяршэння гэтай урачыстай цырымоніі да прысутных звярнуўся Уладыка Сафроній. Ён выказаў шчырую падзяку спонсару пабудовы храма, ураджэнцу Галоўчына, палкоўніку ў адстаўцы Леаніду Бекарэвічу, мясцоваму кіраўніцтву, якое садзейнічае таму, каб у гэтым найстаражытным паселішчы нарэшце-такі была пабудавана праваслаўная царква, і выказаў надзею, што яна стане прыцягальным месцам дзеля ўзбагачэння духоўнасці кожнага чалавека.
Генпадрадчыкам будаўніцтва царквы з’яўляецца ПМК № 241, калектыў якой узначальвае дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Галоўчынскай выбарчай акрузе, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Уладзімір Раманенка.
(Віктар СУХАРАЎ,
няштатны карэспандэнт “Зары над Друццю”)

Поделиться: