Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 июня

Добрыя справы становяцца традыцыяй

Адной з асноўных задач раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” з’яўляецца падтрымка маладых, мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў Прыдруцкага краю. З гэтай мэтай праводзяцца шматлікія дабрачынныя акцыі. Вось і напярэдадні выпускнога балю арганізацыя выдзеліла матэрыяльную дапамогу ў памеры 200 тысяч рублёў кожнаму з 19 адзінаццацікласнікаў, якія выхоўваюцца ў мнагадзетных сем’ях. Апроч грашовай падтрымкі, рабяты атрымалі салодкія падарункі. Іх прадаставілі мясцовыя прадпрымальнікі.
- Удзячная кіраўніцтву раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” за тую падтрымку, якую яно аказвае моладзі і мнагадзетным сем’ям, - адзначыла выпускніца Цяхцінскага ВПКДССШ Маргарыта Савіцкая. – Наперадзе цэнтралізаванае тэсціраванне, таму грошы мне прыйдуцца вельмі дарэчы.
 (Іна КАРАЛЁНАК, “Зара над Друццю”)

Поделиться: