Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 июня

Школьны баль. Развітанне з дзяцінствам

У мінулую суботу прайшлі выпускныя школьныя балі. Былыя вучні 11 класаў ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Па традыцыі, для выпускнікоў сельскіх школ святочная вечарына была арганізавана ў раённым Цэнтры культуры.
Павіншаваць моладзь завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, яго намеснік Надзея Серыкава, начальнікі аддзелаў, айцец Сергій, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Бялыніччыны.
Звяртаючыся да віноўнікаў урачыстасці, Аляксандр Варонін падкрэсліў, што ў нашым раёне створаны добрыя ўмовы для атрымання школьнай адукацыі.
– Атэстат – білет у будучае, - сказаў Аляксандр Мікалаевіч. – Галоўнае – правільна яго выкарыстаць. Жадаю не разгубіцца на жыццёвай дарозе, знайсці сваё прызванне. Спадзяюся, што пасля атрымання абранай прафесіі, вы верніцеся ў родны край і будзеце яго праслаўляць так, як гэта робяць вашы бацькі.
Кіраўнік раёна ўручыў залатыя медалі выпускнікам Вішоўскай СШ Аляксею Матлахову і Інзе Мазурскай. Яны таксама атрымалі прэміі ад кіраўніцтва СВК “Калгас “Радзіма” і ЦРБ.
– Сёння вельмі хвалюючы, але прыемны для нас дзень, - падзяліліся ўражаннямі Інга і Аляксей. – Мы развітваемся са школай і ўжо зрабілі свой выбар – будзем паступаць у Акадэмію МУС. Наперадзе новыя знаёмствы, але ніколі не забыць нам родную навучальную ўстанову, настаўнікаў, якія падтрымлівалі і дапамагалі, сталі сябрамі.
Узнагароды ў гэты дзень атрымалі лепшыя спартсмены, пераможцы і прызёры конкурсаў і алімпіяд, актывісты грамадскага жыцця. Лісты падзякі былі ўручаны і бацькам выпускнікоў.
Намеснікі старшыні СВК “Калгас “Радзіма” і дырэктара “Райаграпрамтэхзабеспячэнне” па ідэалагічнай рабоце Міхаіл Скусаў і Наталля Тарасава адпаведна, старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Кудзін” Тамара Ларкова таксама павіншавалі моладзь з гэтай падзеяй, а лепшых адзначылі прэміямі.
Адзін за адным падымаліся на сцэну госці, бацькі, настаўнікі, каб падтрымаць юнакоў і дзяўчат, пажадаць мужнасці, поспехаў, удачы. Святочная праграма працягвалася да раніцы. Выпуснікі весяліліся, дзяліліся сваімі планамі на будучае, але разумелі, што гэта - вечар развітання з дзяцінствам, а наперадзе дарослае, самастойнае жыццё.

(Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”)

Поделиться: