Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 июня

Бялыніцкія медыкі – спартыўныя і таленавітыя

Напярэдадні свайго прафесійнага свята бялыніцкія медыкі прадэманстравалі, што яны не толькі прафесіяналы сваёй працы, але яшчэ і вельмі спартыўныя і таленавітыя людзі.
На базе “Глушцовага такавішча” калектыў Бялыніцкай ЦРБ арганізаваў спаборніцтвы, праграма якіх была даволі шырокай. Шэсць каманд праявілі жаданне даказаць, што менавіта яны самыя спрытныя, разумныя, меткія, дамавітыя.
Конкурс візітных картак распачаў праграму мерапрыемства. Каманды чыталі вершы, спявалі, танчылі.
    Пасля першага творчага этапу прыйшоў час паказаць узровень фізічнай падрыхтоўкі. Эстафета на 200 м, бег у мяшках і абручах выявілі самых хуткіх, а стральба з вінтоўкі і дарц – самых меткіх.
Тым, хто не вельмі паспяхова выступіў у вышэйназваных конкурсах, выпала магчымасць выправіць сітуацыю падчас накладвання шыны і апранання процігазу. Затым суддзі прадэгуставалі стравы, якія ўдзельнікі спаборніцтва прыгатавалі загаддзя, а завяршылася мерапрыемства  конкурсам самадзейнасці.
У выніку напружанай барацьбы першае месца заняла каманда “Адрэналін”, якая прадстаўляла рэанімацыйнае аддзяленне.

Поделиться: