Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 июля

Да Дня вызвалення Бялыніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У мінулую суботу бялынічане і госці нашага краю святкавалі 68-гадавіну вызвалення Бялыніччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Распачалося святочнае мерапрыемства з урачыстага мітынгу, ускладання кветак да помніка воінам і партызанам, бюстаў Герояў Савецкага Саюза на Алеі Герояў і ўшанавання хвілінай маўчання памяці тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля шчаслівай будучыні наступных пакаленняў. З прывітальным словам і віншаваннямі з нагоды важнай падзеі ў жыцці кожнага жыхара Прыдрутчыны выступілі старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, дырэктар прадпрыемства  “Жылкамгас” Віктар Івулёў і настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Данута Клопава.
У рамках насычанай праграмы прэміямі райвыканкамыа былі ўзнагароджаны лепшыя вучні школ раёна, якія дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе і грамадскай дзейнасці.
На гарадскім стадыёне прайшлі шматлікія спартыўныя спаборніцтвы, працавалі гульнёвыя пляцоўкі, атракцыёны, гандлёвыя кропкі.
Увечары прыстуныя з задавальненнем слухалі песні ў выкананні Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Завяршэннем праграмы стаў цудоўны святочны феерверк і дыскатэка.

Поделиться: