Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 июля

Свята

Весела і насычана адсвяткавалі жыхары Прыдруцкага краю адно з галоўных святаў краіны - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Распачалі святочную праграму спартыўныя спаборніцтвы сярод моладзі. Арганізатарамі іх выступілі аддзелы па справах моладзі і фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. За тытул лепшай змагаліся 7 каманд з БУКП “Жылкамгас”, СПК “Калгас “Радзіма”, ЦРБ, ПМК – 241, аддзела адукацыі райвыканкама, лясгасу і ААТ “Райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Хуткасць, спрыт і меткасць спартсмены прадэманстравалі ў камбінаванай эстафеце, а таксама ў спаборніцтвах па футболе, тэнісе і плаванні. Па выніках чатырох этапаў пераможцам стала каманда райагратэхзабеспячэння.
Апроч таго, на стадыёне працавала пляцоўка для гульні ў гарадкі, на якой ветэраны працы і ўсе жадаючыя прынялі ўдзел ў турніры па гарадошным спорце.  
Увечары бялынічане сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн разам”.

Поделиться: