Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 июля

Свята ў аграгарадку Вішоў

Учора, 12 ліпеня, у дзень памяці святых апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла ў Вішове прайшло духоўна-асветніцкае, культурна-забаўляльнае свята.­
Напачатку ўрачыстасці ў Вішоўскай Петрапаўлаўскай царкве былі праведзены вадасвяцкі малебен, урачыстае богаслужэнне, хрэсны ход вакол царквы з удзелам епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Ўладыкі Сафронія.
Даоейшая святочная праграма праходзіла ў форме тэатралізаванай прэзентацыі кнігі «Повязь пакаленняў» аб СВК «Калгас «Радзіма». У гэтым друкаваным выданні сабраны ўсе падзеі, якія адбываліся на Вішоўшчыне: ад самага з’яўлення яе на карце Бялыніцкага краю і да нашых дзён.
Сярод шматлікіх ганаровых гасцей прысутнічалі дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Глаз, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч, кніжны дызайнер, ураджэнец Вішова Алег Глёкаў, памочнік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь, паэт, лёс якога таксама звязаны з Бялыніччанай Дзмітрый Марозаў і іншыя.
Старшыня СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандр Лапацентаў выказаў шчырыя словы падзякі ветэранам працы, людзям, дзякуючы адказнасці, добрасумленнасці і працавітасці якіх гаспадарка дасягнула значных вышынь.
У гэты цёплы летні дзень добры настрой не пакідаў нікога. Са сцэны гучалі песні, працавалі гульнёвыя пляцоўкі, гандлёвыя кропкі. Кульмінацыйным момантам свята стаў конкурс на лепшых касцоў. За 10 хвілін удзельнікам конкурсу неабходна было скасіць пэўны надзел травы. У выніку, пераможцам прызнаны механізатар Іван Казакоў. ­
Падчас свята ўсе ветэраны працы атрымалі памятныя падарункі ад праўлення СВК «Калгас «Радзіма».

Поделиться: