Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

13 июля

Семінар журналістаў прайшоў на Вішоўскай зямлі

Па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў», рэдакцыі Бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю», аддзела ідэалагічнай работы Бялыніцкага райвыканкама адбыўся семінар журналістаў рэспубліканскіх, абласных і раённых друкаваных выданняў па праблеме «Герой нашага часу. Хто ён?».
У ходзе семінару адбылася прэс-канферэнцыя са старшынёй СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандрам Лапацентавым. Журналісты мелі магчымасць задаць Аляксандру Міхайлавічу любое пытанне, якое іх цікавіла.
Пасля госці пазнаёміліся з арганізацыяй працы ў структурных падраздзяленнях СВК «Калгас «Радзіма», папрысутнічалі на ўрачыста-святочным мерапрыемстве «СВК «Калгас „Радзіма“: учора, сёння, заўтра».
Поделиться: