Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
19 июля

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама18 ліпеня абмеркаваны 25 пытанняў, вынесеных у парадак дня яго работы. Удзел у рабоце пасяджэння прынялі і выступілі з прамовамі намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Агееў, старшыня Камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дудзінскі.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны таксама вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананне бюджэту раёна за першае паўгоддзе 2012 года. Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Мікалуцкая ў сваім дакладзе адзначыла, што выкананы 8 з 9 асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніччыны, заданні па сярэднямесячнай заработнай плаце і стварэнні камерцыйных арганізацый. Узровень беспрацоўя склаў 0,9 працэнта ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры заданні 1,1 працэнта; створаны 90 новых рабочых месцаў (гадавы паказчык — 170).
За 5 месяцаў сёлета па народнагаспадарчым комплексе раёна атрыманы 22067 млн. рублёў чыстага прыбытку, што амаль у 2 разы больш чым за аналагічны леташні перыяд. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і продаж склала адпаведна 7,8 і 6,4 працэнта.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Ільчук праінфармаваў, што ў бюджэт раёна за першае паўгоддзе паступіла 21613,7 млн. рублёў, ці 102,8 працэнта да запланаванага. Бюджэт раёна па расходах выкананы на 99,8 працэнта. За кошт правядзення комплексу мерапрыемстваў па скарачэнні расходаў эканомія бюжэтных сродкаў склала 88,3 млн рублёў. Ад пазабюджэтнай дзейнасці атрымана 1452,4 млн. рублёў даходу.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін засяродзіў увагу на тым, што яшчэ не ўсюды выкарыстоўваюцца ўсе магчымасці па павышэнні эфектыўнасці работы. Не выкананы прагнозны паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Шэраг сельгаспрадпрыемстваў не выконвае заданне па таварнасці малака.
Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Мікалай Дудзінскі, выступаючы на пасяджэнні райвыканкама, адзначыў, што на фоне вобласці дасягнутыя ў раёне паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця за першае паўгоддзе з’яўляюцца аднымі з лепшых.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»)
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00