Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 июля

На Бялыніччыне прайшоў адзіны дзень інфармавання

19 ліпеня на Бялыніччыне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп правялі сустрэчы з 49 калектывамі прадпрыемстаў і арганізацый раёна, з насельніцтвам у 32 населеных пунктах і выступілі па тэме «Дзяржаўная палітыка ў сферы развіцця прадпрымальніцтва і актывізацыі дзелавой ініцыятывы грамадзян».
У рамках адзінага дня інфармавання раён наведаў намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Віктар Красоўскі. Ён наведаў некалькі вытворчых аб’ектаў, дзе развіваецца малы бізнес, меў гутаркі з рабочымі, спецыялістамі і кіраўнікамі прыватных прадпрыемстваў. Было адзначана, што праграма дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Бялыніцкім раёне паспяхова ажыццяўляецца па ўсіх вызначаных накірунках.
Толькі за першае паўгодзе сёлета райвыканкам зарэгістраваў сем малых камерцыйных прадпрыемстваў, а за 2011 год у сферы прыватнага бізнэсу створаны 82 рабочыя месцы. Цяпер неабходна ажыццявіць асноўныя навацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 года № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых і гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці».
Станоўчае ўражанне засталося ў Віктара Красоўскага пасля азнаямлення з работай дрэваапрацоўчага цэха ТАА «Фартайм». Кіраўнік прадпрыемства Васіль Кузняцоў правёў для госця экскурсію па вытворчых звеннях новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці клеенага бруса.
— Работа наладжана, — коратка канстатаваў Віктар Красоўскі. — Але цяпер самае галоўнае заключаецца ў арганізацыі збыту прадукцыі, каб не працаваць на склад.
— Нашы вырабы не залежваюцца, тлумачыць Васіль Іванавіч. — Працуем, можна сказаць, пад заказ. Да таго ж, шукаем новыя рынкі збыту ў еўрапейскіх краінах. Каб пашырыць вытворчасць, наладжваем кантакты з расійскімі інвестарамі.
Начальнік упраўлення аблвыканкама звярнуў увагу прадпрымальнікаў на своечасовае выкананне абавязкаў па лізінгавых кантрактах і пагашэнне банкаўскіх крэдытаў.
— Дзяржаўныя інвестыцыі павінны не толькі акупляцца, але і прыносіць прыбытак, — заўважыў Віктар Міхайлавіч.
(Васіль Дзеравяшка, «Зара над Друццю»)
Поделиться: