Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

25 июля

Сёння, 25 ліпеня, сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі пажарнай службы

Пажарная служба Прыдруцкага краю вядзе свой адлік з 25 ліпеня 1899 года. Менавіта з тых далёкіх часоў нашы выратавальнікі стаяць на варце бяспекі бялынічан. На сённяшні дзень штатная колькасць работнікаў складае 86 чалавек. Падраздзяленне РАНС уключае ў сябе цэнтральную пажарную часць у райцэнтры і пажарна-аварыйныя пасты ў аграгарадках Цяхцін, Вішоў, Галоўчын, Вялікая Машчаніца і вёсцы Стараселле. Адной з галоўных задач, якую ставяць перад сабой мясцовыя выратавальнікі, з’яўляецца дапамога насельніцтву пры пажарах, надзвычайных сітуацыях, аварыях. Займаюцца супрацоўнікі РАНС і дзяржаўным пажарным наглядам. Праводзяць праверкі домаўладанняў, прымаюць меры па недапушчэнні гібелі людзей на пажарах.
Напярэдадні Дня пажарнай службы ў Магілёве прайшло святочнае мерапрыемства. З нагоды прафесійнага свята шмат заслужаных узнагарод атрымалі лепшыя прадстаўнікі пажарнай службы.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па выніках службовай дзейнасці за першае паўгоддзе бягучага года адзначаны Дыпломам другой ступені Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС. Загадам міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі нагрудны знак «Выдатнік» атрымаў камандзір аддзялення № 1 трэцяга каравула Сяргей Шчэрбіч. Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення за дасягненне высокіх якасных паказчыкаў у службовай дзейнасці ўзнагароджаны дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення РАНС Дзмітрый Макаранка. Ганаровай граматы і граматы Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленнае выкананне абавязкаў, праяўленыя мужнасць і рашучасць падчас тушэння пажараў, актыўную пажарна-асветніцкую работу ўдастоены адпаведна камандзіры аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 аграгардка Вялікая Машчаніца Віталь Лапо і № 14 аграгарадка Цяхцін Яўген Гецьман. Раённы Савет дэпутатаў адзначыў граматай добрасумленную працу начальніка Цяхцінскага пажарнага № 14 Дзмітрыя Баранава.
Поделиться: