Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 июля

Жніво-2012

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Калгас «Радзіма» завяршыўся першы этап уборачнай кампаніі. Працаўнікі гаспадаркі паспяхова правялі ўборку азімага рапсу. Сабрана 1355 тон, пры ураджайнасці 30 цэнтнераў з гектара.
Пачатак другога этапа ўборкі ўраджаю прайшоў ва ўрачыстай абстаноўцы. На калгасным полі паблізу вёскі Навасёлкі быў дадзены старт экіпажам камбайнаў.
З пажаданнямі дасягнуць высокіх вынікаў у ходзе ўборачнай да хлебаробаў звярнуліся старшыня гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў, намеснікі старшыні па раслінаводстве Барыс Сафонаў і ідэалагічнай рабоце Міхаіл Скусаў.
Настаяцель Вішоўскай Петрапаўлаўскай царквы айцец Павел акрапіў святой вадой тэхніку і пажадаў камбайнерам паспяхова пашчыраваць на калгаснай ніве.
Поделиться: