Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 августа

Першыя камбайнеры-тысячнікі Бялыніцкага раёна

Аб значнасці гэтай падзеі яскрава сведчыць той факт, што старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, чый рабочы графік без усялякага перабольшання перанасычаны неадкладнымі справамі, выкраіў час, каб асабіста павіншаваць з першымі тысячамі намалочанага зерня камбайнераў СВК “Калгас “Радзіма”.
-- Па першай тысячы тон зерня па стану на 30 ліпеня намалацілі экіпажы Мікалая Дарэчкіна, Юрыя Зайцава і Аляксандра Міткевіча, -- паказвае рэестр старшыня СВК “Калгас Радзіма” Аляксандр Лапацентаў. – На 2-3 бункеры адстае экіпаж Ігара Шчолухава, які, дарэчы, толькі першы сезон удзельнічае ва ўборцы збожжавых культур.
У сваёй сціслай, лаканічнай прамове кіраўнік раёна Аляксандр Варонін выказаў шчырыя словы падзякі хлебаробам гаспадаркі за іх самаадданую ўдарную працу. Ён выказаў упэўненасць у тым, што яна паслужыць натхняючым прыкладам, узорам для пераймання іншым удзельнікам уборкі.
-- Дзённы намалот адным камбайнам 211 тон збожжа – гэта рэспубліканскі ўзровень, -- зазначыў Аляксандр Мікалаевіч. – У спалучэнні з высокай якасцю абмалоту збажыны менавіта такі рытм жніва нам і патрабуецца.
Камбайнеры-тысячнікі і іх памочнікі атрымалі з рук старшыні райвыканкама Аляксандра Вароніна, старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра Лапацентава, старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Рыгора Барысёнка, першага сакратара РК “БРСМ” Вольгі Шкундалёвай дыпломы, ганаровыя граматы, падзячныя пісьмы і важкія грашовыя прэміі. У гонар хлебаробаў з імправізаванай сцэны на машынным двары сельгаспрадпрыемства гучалі цудоўныя песні ў выкананні артыстаў раённага цэнтра культуры.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”)

Поделиться: