Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 августа

Адкрыццё неўралагічнага аддзялення

Урачыстае адкрыццё неўралагічнага аддзялення Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ў першы дзень жніўня. Дагэтуль неўралагічныя ложкі размяшчаліся ў тэрапеўтычным аддзяленні. Зараз жа пацыенты маюць магчымасць атрымліваць усе неабходныя медыцынскія працэдуры ў добрых умовах. Агульная колькасць ложка-месцаў – 15.
Загадчыцай неўралагічнага аддзялення ЦРБ прызначана ўрач-неўролаг Ілона Рамашына, якая летась скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Поделиться: