Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

14 августа

Маладая сям’я з Каліноўкі прыняла ўдзел у праекце «Уладар сяла»

У аграгарадку Усход Магілёўскага раёна прайшоў абласны этап сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Гонар Прыдруцкага краю на ім абараняла сям’я Юліі і Уладзіміра Астаф’евых з вёскі Каліноўка Цяхцінскага сельсавета. Менавіта яны сталі пераможцамі аналагічнага этапа раённага спаборніцтва і атрымалі магчымасць у ліку 10 каманд змагацца за права называцца лепшай вясковай сям’ёй.
На суд журы бялынічане прадставілі візітную картку, выставу ўласных творчых работ, відэаролік аб сваім жыцці. І, канечне, усе здольнасці прадэманстравалі  ва ўменні хутка пераносіць ваду, запрагаць каня, распілоўваць бярвенне.
У выніку, Юлія і Уладзімір сталі другімі ў намінацыях “Выстава ўласных творчых работ” і “Відэаролік аб сельскім жыцці”.

Поделиться: