Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 августа

Стаўка на маладых

Традыцыйна 15 жніўня ў аддзеле адукацыі райвыканкама прайшла сустрэча маладых спецыялістаў педагагічнай сферы з кіраўніцтвам раёна.
Сёлета ва ўстановы адукацыі Прыдруцкага краю на працу прыбылі 12 чалавек, з іх 11 атрымалі вышэйшую адукацыю і адзін – сярэднюю спецыяльную. Палова навабранцаў – выхадцы з Бялыніцкага раёна, двое прайшлі навучанне ў ВНУ па мэтавым накіраванні.
Начальнік аддзела адукацыі Лідзія Шчацінка пазнаёміла маладых спецыялістаў з метадыстамі, дырэктарамі школ, загадчыцамі садзікаў. А потым прыступіла, напэўна, да самага хвалюючага моманту – размеркавання. У выніку, чатыры маладыя педагогі накіраваны ў СШ № 2, тры – у мнагапрофільны цэнтр “Ветразь”, двое – у СШ № 1 імя М. А. Пашкоўскага, па аднаму – у Вішоўскую СШ, Эсьмонскі ВПК ДССШ, яслі-сад № 3 Бялынічаў.
Пасля размеркавання на сустрэчу завіталі кіраўнік раёна Аляксандр Варонін і яго намеснік Надзея Серыкава.
– Кадры вырашаюць усе, - адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, - галоўнае іх правільна падабраць, а пры гэтым неабходна кіравацца такімі крытэрыям, як прафесіяналізм, энергічнасць, вытрымка. Будзьце актыўнымі і ўсё атрымаецца, а мы вам у гэтым дапаможам!

Поделиться: