Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 августа

Лідары ўборачнай

Трохтысячны рубеж пераадолены
Нават не зусім спрыяльнае надвор’е, якое ўсталявалася на пачатку тыдня, і вялікая канкурэнцыяне перашкодзіла ўборачнаму экіпажу СВК “Калгас “Радзіма” у складзе Мікалая Дарэчкіна і Аляксандра Казакова пераадолець трохтысячны рубеж па намалоце збожжа.
У мінулы панядзелак прайшло ўшанаванне гэтых аграрыяў жніва-2012 года. Шчырыя словы падзякі на іх адрас выказалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Аляксей Цапко, старшыня абкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі і Рыгор Барысёнак, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Сяргей Усаў. Не абмінулі ўвагай і ўборачны экіпаж гэтага сельгаспрадпрыемства ў складзе Яўгена Кулакоўскага і Дзяніса Бялова, які папоўніў спіс перадавікоў-“тысячнікаў”. Хлебаробы атрымалі падзякі абласнога і раённага Камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК, дыпломы і грашовыя прэміі райвыканкама.
Заслужаныя ўзнагароды прымаў у гэты дзень і вадзіцель СВК “Кудзін” Аляксандр Чайкоўскі, які перавёз ад камбайнаў 3160 тон зерня. Аляксандр Пятровіч атрымаў падзячны ліст РК прафсаюза работнікаў АПК, а таксама Дыплом і грашовую прэмію райвыканкама.
Марыя ГРЫШАЕВА.

Поделиться: