Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 августа

Установе адукацыі СШ №1 прысвоена імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага

Знакавая падзея адбылася ў гісторыі сістэмы адукацыі Бялыніцкага краю. На ўрачыстым мітынгу ўстанове адукацыі СШ №1 Бялынічаў было прысвоена імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага.
Мікалай Іванавіч 12 гадоў з’яўляўся дырэктарам гімназіі, у 1995 годзе заняў пасаду загадчыка, а затым і начальніка аддзела адукацыі райвыканкама. 35 гадоў жыцця ён аддаў працы ў галіне адукацыі. Вялікую ўвагу надзяляў развіццю матэрыяльнай базы школ і пазашкольных устаноў, дыферынцыяцыі навучання і выхавання, удасканаленню вучэбна-выхаваўчага працэсу і ажыццяўленню пазашкольнага ўпраўлення. Як вынік сваёй плённай дзейнасці, ён мае шэраг ўзнагарод. Гэта, да прыкладу, юбілейнаы медаль “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1942-1945 гадоў”, Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі магілёўскага аблвыканкама, граматы Міністэрства адукацыі Беларусі і многія іншыя. У гады яго кіравання аддзел адукацыі 11 гадоў прызнаваўся пераможцам абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы сярод аддзелаў адукацыі райвыканкамаў. Апроч таго, Мікалй Іванавіч з’яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, старшынёй раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Белая Русь”, членам калегіі ўпраўлення магілёўскага аблвыканкама. Год назад Мікалай Пашкоўскі пайшоў з жыцця.
На ўрачыстае мерапрыемства завіталі шматлікія госці. У іх ліку – начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Сматрыцкі. Леанід Сцяпанавіч адзначыў, што такая знакавая падзея, як прысваенне школе імя начальніка аддзела адукацыі, -- адбылася ў гісторыі Магілёўшчыны ўпершыню. І гэта невыпадкова.

Поделиться: