7 сентября
Пачні вучобу з выканання закона!
У сувязі з пачаткам новага навучальнага года з 31 жніўня па 16 верасня бягучага года на Бялыніччыне праходзіць абласная акцыя “Пачні вучобу з выканання закона!”. Праводзіцца яна дзеля фарміравання законапаслухмяных паводзінаў, прадухілення правапарушэнняў і п’янства сярод непаўналетніх. У рамках акцыі ва ўстановах адукацыі раёна супрацоўнікі РАУС, ЦРБ правядуць са школьнікамі шэраг сустрэч, падчас якіх рабяты праслухаюць лекцыі, паўдзельнічаюць у віктарынах і “круглых сталах” на тэму прафілактыкі п’янства і алкагалізму сярод падлеткаў.
Поделиться: