Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 сентября

Тыдзень міру

Па традыцыі з 14 па 21 верасня на Бялыніччыне прайшоў “Тыдзень міру”. Падчас яго ў навучальных установах,  дзіцячых садках, бібліятэках былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, конкурс малюнкаў “Мы за мір на Зямлі”, арганізаваны выставы літаратуры “Беларусь пад мірным небам”, актывісты грамадскіх аб’яднанняў займаліся добраўпарадкаваннем помнікаў і магіл ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Трэці год запар па ініцыятыве раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” бацькі, чые дзеці нараджаюцца ў гэтыя сем дзён, атрымліваюць грашовыя падарункі.
Дарэчы, у 2010 і 2011 гадах у “Тыдзень міру” ў Прыдруцкім краі нарадзіліся па сем немаўлят, у гэтым годзе – 5.

Поделиться: