Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 сентября

Бялынічане прынялі ўдзел у фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2012»

Сёлетні хлебны каравай Бялыніччыны важкі – пры сярэдняй па раёне ўраджайнасці 38,4 цэнтнера з гектара намалочана больш за 54 тысячы тон збожжа. У СВК “Калгас “Радзіма” з кожнага гектара хлебнай нівы сабралі па 57,5 цэнтнера зерня, ААТ “Новая Друць” – па 44,6. Больш за пяцьдзесят камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў збожжатакоў сталі “тысячнікамі”.
Сямёра прадстаўнікоў Бялыніччыны прызнаны пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва працаўнікоў вёскі.
Сярод галоўных інжынераў першае месца прысуджана Аляксандру Аўчыннікаву з СВК “Калгас “Радзіма”.
Пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва названы і вадзіцель СВК “Ількавічы” Пётр Акулакулак.
У саперніцтве сярод старшых камбайнераў маладзёжных экіпажаў першае месца заняў Дзяніс Астаф’еў – хлебароб СВК “Кудзін”, трэцімі сталі  Юрый Зайцаў (СВК “Калгас “Радзіма”) і Аляксей Сачыловіч (СВК “Кудзін”).
Трэцяе месца таксама прысуджна старшаму камбайнеру Мікалаю Дарэчкіну і маладому камбайнеру Антону Фурсаву (СВК “Калгас “Радзіма”).
Гэтыя сапраўдныя героі жніва-2012 года былі ўшанаваны на свяце працы і хлеба. Напрыклад, Дзяніс Астаф’еў вярнуўся з Горак да дому на легкавым аўтамабілі, ключы ад якога кіраўнік дзяржавы перадаў яму пад шчырыя апладысменты прысутных на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і прэмій пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур “Славім хлеб і рукі залатыя”.
...Сёлетняя сталіца рэспубліканскага фестывалю-кірмаша працаўнікоў вёскі ўразіла сваёй еўрапейскай выкшталцонасцю. Прыгожыя фасады будынкаў, новыя пабудовы, цікавыя скульптурныя кампазіцыі, чысціня, утульнасць... Прыемна ўсведамляць, што да стварэння гэтай прыгажосці далучыліся і бялынічане – працоўныя калектывы ПМК № 241, ААТ “ПМК-83 Водбуд”.
Не менш уразіў, здзівіў і сам размах свята. Нягледзячы на дождж, па горацкіх вуліцах проста віравала бясконцая людская плыня. А святочны настрой усім удзельнікам рэспубліканскага фестывалю-кірмаша працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” стваралі і прадстаўнікі калектываў Бялыніччыны: аддзела культуры, райспажыўтаварыства, МЦ “Ветразь”...
(Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»)

Поделиться: