Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 сентября

Бялыніцкае райста атрымала ўзнагароды на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Ласунак — 2012»

­    Прадукцыя аддзела прамысловасці Бялыніцкага раённага спажывецкага таварыства штогод становіцца лаўрэатам шматлікіх семінараў і конкурсаў. Так, сёлета прадпрыемства ў восьмы раз стала ўдзельнікам рэспубліканскага агляду-конкурсу якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак – 2012”, які праходзіў у бізнес-цэнтры “Вікторыя”, што ў Мінску.  За званне пераможцы спаборнічалі 327 узораў з 60 галіновых арганізацый краіны. Бялыніцкія кандытары ў чарговы раз даказалі, што іх прадукцыя – адна з самых якасных у рэспубліцы. Усе вырабы, якія прадставілі нашы землякі, атрымалі высокую ацэнку. Так, залатым медалём адзначаны  сухары “Вячэрнія”, пірог “Папулярны” з карыцай удастоены сярэбранай узнагароды, аднайменны, але ўжо з павідлам стаў бронзавым пераможцам. ­
Лепшыя хлебабулачныя і кандытарскія вырабы занялі пачэснае месца на міжнароднай спецыялізаванай выставе “Хлебная і кандытарская справа”.

Поделиться: