Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 октября

Свята вёскі Заполле

У мінулую суботу з самай раніцы вёска Заполле была напоўнена атмасферай свята. На адкрытай пляцоўцы маляўніча размясціліся выставы народнай творчасці, дзейнічалі атракцыёны, гандлёвыя кропкі, сялянскія падворкі вёсак Малы Кудзін, Навасёлкі, аграгарадкоў Вялікая Машчаніца, Цяхцін і Ланькаў. Даспадобы вяскоўцаў прыйшліся выступленні творчых калектываў раённага Цэнтра культуры.
У гэты дзень ушаноўвалі лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы. Не засталіся без узнагарод і маладыя спецыялісты, лепшыя юныя спартсмены, медыцынскія работнікі, настаўнікі, маладыя сем’і. Каштоўныя падарункі атрымалі пераможцы конкурсу на лепшы падворак.  
Свята атрымалася на славу: добрае, светлае, вясёлае. Над Заполлем плыла музыка, звонка спяваў гармонік, гучалі песні і гоман тых, хто усім сэрцам любіць сваю малую радзіму, шануе свае карані, хто па праву заслужыў сапраўднае свята. Гэтыя радасныя хвіліны надоўга застануцца ў памяці запольцаў.

Поделиться: