Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 октября

Месячнік па прагандзе бяспечных метадаў выкарыстання газу

З 17 верасня па 17 кастрычніка філіял Бялыніцкі раён газазабеспячэння праводзіць у раёне месячнік па прагандзе бяспечных метадаў выкарыстання газу ў быту і ахове сістэм газазабеспячэння.
Дарэчы, за першае паўгоддзе бягучага года на аб’ектах газаразмеркавальнай сістэмы Рэспублікі Беларусь адбыліся 4 інцыдэнты, звязаныя з пашкоджаннем падземнага газапроваду, з якіх 2 – у Магілёўскай вобласці. Асноўнай прычынай здарэнняў з’яўляецца тое, што земляныя работы выконваюцца без прадстаўніка газазабяспечвальнай арганізацыі, грамадзянамі, якія не маюць на гэта дазволу. У сувязі з гэтым РУП “Магілёўаблгаз” у чарговы раз нагадвае аб неабходнасці захавання патрабаванняў “Палажэння аб парадку вызначэння ахоўных зон аб’ектаў газаразмеркавальнай  сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстоўвання”.
У межах ахоўных зон газапровадаў катэгарычна забараняецца перамяшчаць, дэманціраваць, засыпаць, пашкоджваць паказальнікі трас падземных газапровадаў і месцы размяшчэння на іх сеткавых збудаванняў, кантрольна-вымяральныя пункты, адкрываць самавольна люкі газавых калодзежаў і ковераў, вароты рэзервуарных установак і дзверы газарэгулятарных пунктаў, станцый абароны газапровадаў ад карозіі, адкрываць і закрываць краны і засаўкі. Таксама нельга складзіраваць матэрыялы і абсталяванне, у тым ліку для часовага захоўвання, уздоўж трасы падземнага газапроваду ў межах 2 метраў па абодва бакі ад восі, садзіць дрэвы і кустарнікі розных відаў у межах 1,5 метра па абодва бакі ад яе.
Акрамя таго, існуе забарона на разрушэнне збудаванняў, якія засцерагаюць газапровады ад пашкоджванняў, распальванне вогнішчаў і размяшчэнне якіх-небудзь адкрытых або закрытых крыніц агню, правядзенне любых мерапрыемстваў з вялікай колькасцю людзей, не занятых выкананнем дазволеных ва ўстаноўленым парадку работ, ажыццяўленне будаўніцтва збудаванняў.
У межах ахоўных зон без пісьмовага дазволу газазабяспечвальнай арганізацыі ні ў якім разе нельга абсталёўваць стаянкі і прыпынкі транспартных сродкаў, выконваць будаўнічыя і мантажныя работы, планіроўку грунту, узводзіць малыя архітэктурныя формы.
Да пачатку правядзення работ у ахоўнай зоне газапроваду фізічным і юрыдычным асобам неабходна атрымаць на прадпрыемстве газавай гаспадаркі пісьмовы дазвол, узгадніць каляндарны тэрмін выканання гэтых работ, выклікаць прадстаўніка газавай гаспадаркі. Пры пашкоджанні газапроваду трэба тэрмінова спыніць работы, вывесці людзей з небяспечнай зоны, месца аварыі ўзяць пад ахову і паведаміць аб здарэнні ў аварыйную службу газавай гаспадаркі па тэлефоне 104, які працуе кругласутачна.

Поделиться: