10 октября
Бялынічанка Дар’я Цапік стала пераможцай на абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы
9 бялыніцкіх школьнікаў прынялі ўдзел у адкрытых абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Андрэя Міхневіча.
На стадыёне “Спартак” у горадзе Бабруйску юныя спартсмены 1999 года нараджэння і маладзей змагаліся за званне пераможцы ў кіданнях, скачках, бегавых дысцыплінах і іншых відах спорту. Вучаніца СШ № 2 Дар’я Цапік перамагла на дыстанцыі 1 000 метраў, а таксама паказала лепшы вынік у трайным скачку – 9 метраў 74 сантыметры. Наша таленавітая легкаатлетка ўзнагароджана дыпломам, медалём і грашовай прэміяй.
Поделиться: