Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

16 октября

Пленэр па жывапісе завяршыўся

Пленэр па жывапісе, прымеркаваны да 140-годдзя са дня нараджэння народнага мастака Беларусі і Расіі Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі, завяршыў сваю работу. На працягу 10 дзён жывапісцы адлюстроўвалі на сваіх палотнах пейзажы вішоўскай зямлі і партрэты яе жыхароў.
    Такі пленэр адбыўся ў гісторыі нашай краіны ўпершыню. Незвычайнасць яго ў тым, што арганізатарам выступіў старшыня сельгаспрадпрыемства. Кіраўнік СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Лапацентаў запрасіў мастакоў з Беларусі і Украіны увасобіць на сваіх палотнах сельскія пейзажы і вяскоўцаў.
    У дзень закрыцця пленэру работы Уладзіміра Уродніча, Леаніда Гоманава, Паўла Дзімітрыядзі, Генадзя Буцько і іншых мастакоў упрыгожылі залу сельскага Дома культуры. “Сонечны дзень у Рафалава”, “Вёска Гняздзін”, “Будні старшыні. Партрэт Лапацентава” і яшчэ шэраг карцін былі прадстаўлены на выставе. У будучым у СВК “Калгас “Радзіма” плануецца адкрыць сваю карцінную галерэю, дзе і будуць размешчаны гэтыя палотны.

Поделиться: