31 октября
Поспехі бялыніцкіх дзюдаістаў
Бялыніцкія школьнікі сталі ўдзельнікамі адкрытага першынства горада Магілёва па дзюдо сярод хлопчыкаў 2000-2001 гадоў нараджэння і маладзей. На татамі супернічалі спартсмены з 6 дружын вобласці. У выніку ў агульнакамандным заліку нашы юныя спартсмены заваявалі ганаровае трэцяе месца. У асабістым першынстве ў сваёй вагавай катэгорыі перамогу святкаваў бялынічанін Уладзіслаў Раюшкін. Другое месца заваяваў наш зямляк Ігар Бацішча. Лепшыя дзюдаісты ўзнагароджаны граматамі.
Поделиться: