Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 ноября

Сустрэча міжнароднага ўзроўню

На гандбольнай пляцоўцы ФАКу “Друць” сустрэліся юнацкія і маладзёжныя зборныя Беларусі і Швейцарыі. Гэтая падзея выклікала непадробны інтарэс у жыхароў і гасцей райцэнтра. Аб чым дакладна сведчыла поўная зала балельшчыкаў. Аматары ручнога мяча на працягу трох гадзін сачылі за майстэрскай гульнёй каманд, а напрыканцы многія з іх прызналіся: такіх прафесійных паядынкаў хочацца бачыць паболей.
Спачатку памерацца сіламі на спартыўную арэну выйшлі маладзёжныя зборныя Беларусі і Швейцарыі. З першых хвілін матча ініцыятыву захапілі беларусы. У выніку, на перапынак каманды пайшлі з лікам 13:10 на карысць нашай зборнай. Адрыў у тры мячы швейцарцам так і не ўдалося зраўняць. Гульня скончылася з лікам 24:21. Перамогу святкавала маладзёжная зборная Беларусі.
Пасля невялікага перапынку згулялі юнацкія зборныя. Іх сустрэча была больш напружанай. Адкрылі лік нашы суайчыннікі. На працягу трох хвілін адзін за адным у вароты швейцарцаў патраплялі мячы, але сапернікі хутка актывізаваліся і адыграліся. Пасля першай паловы гульні на табло высвяціўся лік 13:13.
Другі тайм вырашыў зыход сустрэчы. З лікам 22:25 перамаглі швейцарцы.
Сярод членаў маладзёжнай каманды лепшымі ігракамі сталі Дзяніс Валынцаў (закінуў 8 мячоў), Андрэй Хапаль (5), Міхаіл Жыла (4).
Шэсць мячоў на свой рахунак падчас сустрэчы юнацкіх зборных запісаў Аляксей Хадкевіч,чатыры -- Дзяніс Янкоўскі, тры – Аляксей Шынкель.
(Маргарыта Дудаль, “Зара над Друццю”)

Поделиться: