Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 ноября

Завяршыўся чарговы этап раённай спартакіяды

Завяршыўся чарговы этап традыцыйнай спартакіяды сярод кіруючага звяна арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна – спаборніцтвы па настольным тэнісе.
У выніку, лепшым майстром малой ракеткі сярод мужчын стаў настаўнік фізічнай культуры прафесійнага ліцэя №17 Аляксей Галаўнёў. На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзняўся начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Падольскі. Трэцяе месца заняў метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Шут.
Пераможцай сярод жанчын стала бухгалтар раённага спажывецкага таварыства Марына Шабусава. У кроку ад яе спынілася галоўны спецыяліст аддзела рознічнага бізнэсу цэнтра банкаўскіх паслуг №70 філіяла №700-Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ “АСБ Беларусбанк” Алена Сапунова. Трэцяе месца заняла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Людміла Койда.


Поделиться: