Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райваканкама
15 ноября

На пасяджэнні райваканкама

Асаблівая ўвага на чарговым пасяджэнні райвыканкама была звернута на ход выканання ў раёне Комплексных мер па рэалізацыі прэзідэнцкага Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях”. З аналітычным дакладам па тэме абмеркавання выступіла намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, садаклады зрабілі начальнік РАУС Юрый Сіманаў, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Лідзія Шчацінка, а таксама былі заслуханы тлумачэнні прадстаўнікоў дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, ААТ “Падзевічы”, райаграпрамтэхзабеспячэння, дзе выяўлены недахопы па вяртанні дзяржаве расходаў гэтак званымі абавязанымі бацькамі, кантролю за іхняй працай. Прыкладам, адзін з абавязаных бацькоў, якому прадастаўлена рабочае месца ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, па словах намесніка дырэктара таварыства Андрэя Вададохава, зрабіў за месяц 25 прагулаў.
Надзея Серыкава адзначыла, што ў раёне склалася пэўная сістэма выхаваўча-прафілактычнай, рэабілітацыйнай працы з абавязанымі бацькамі, па раннім выяўленні дзяцей, якія патрапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча (сёння такіх 25 сем’яў, у якіх выхоўваецца 56 дзетак), па вяртанні непаўналетніх у біялагічныя сем’і. Аднак у гэтай нялёгкай рабоце выкарыстоўваюцца яшчэ далёка не ўсе рэзервы і магчымасці. За сёлетнія дзевяць месяцаў выяўлены чатыры падлеткі, якім патрабуецца дзяржаўная абарона, зняты з уліку шэсць такіх дзяцей, у тым ліку пяцёра вернуты ў біялагічныя сем’і, паколькі бацькі, як гаворыцца, узяліся за розум і стварылі неабходныя ўмовы для іх належнага выхавання і гадавання.
Намеснік старшыні райвыканкама звярнула ўвагу прысутных і на праблему вяртання абавязанымі бацькамі сродкаў, якія патраціла і затрачвае дзяржава на выхаванне іхніх жа дзяцей. На сённяшні дзень гэты доўг складае каля 850 мільёнаў рублёў, а ўровень вяртання грошай за 9 месяцаў дасягнуў 55 працэнтаў. У той жа час пастаўлена задача да канца бягучага года забяспечыць не менш як 70 працэнтаў выплаты запазычанасці. Сёння стрымліваюць выкананне гэтай задачы слабы кантроль, найперш з боку наймальнікаў, за працай абавязаных асобаў, якія дапускаюць прагулы, парушаюць дысцыпліну (СВК “Ількавічы” “Лебядзянка”), несвоечасовае і не ў поўным аб’ёме пералічэнне сродкаў, спагнаных з абавязаных бацькоў (ААТ “Падзевічы”, райаграпрамтэхзабеспячэнне, ТАА “Фортайм”), накіраванне ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама недакладнай інфармацыі аб іх нявыхадах на працу (СВК “Кудзін”, ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”), пражыванне абавязаных за межамі раёна (з 52, якія вяртаюць сродкі аддзелу адукацыі, толькі 23 жывуць на Бялыніччыне), недастатковае ўзаемадзеянне зацікаўленых структур.
Вядома, каб абавязаныя бацькі стараліся добра працаваць, павышалі сваё прафесійнае майстэрства, дэманстравалі адказнасць і дысцыплінаванасць, гэта, несумненна, адбілася б і на ўзроўні іхніх заробкаў. Кіраўніка гаспадаркі ці прадпрыемства тут лёгка зразумець: абыякаваму работніку не даверыш навейшую тэхніку, як і не прызначыш абслугоўваць кароў на сучасным МТК. Таму многія і задзейнічваюцца па прынцыпе куды пашлюць. І заробак адпаведны ім налічваецца. Хоць за студзень-жнівень бягучага года сярэднямесячны заробак работнікаў сельгаспрадпрыемстваў раёна склаў больш за два з паловаю мільёна рублёў. Значыць, пры жаданні можна зарабляць, пагашаць свой доўг.  
Канечне, з адной меркай да ўсіх абавязаных бацькоў падыходзіць нельга. З 50 такіх бацькоў, якія працуюць у гаспадарках, на прадпрыемствах і ва ўстановах Бялыніччыны, 8 не маюць бягучых плацяжоў, трое пагасілі запазычанасць. Назіраецца тэндэнцыя і да скарачэння колькасці прагулаў: калі за адпаведны леташні перыяд абавязаныя зрабілі больш за тысячу нявыхадаў на працу, то сёлета – каля 800.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін адзначыў, што праблемы працаўладкавання абавязаных бацькоў няма. Існуе праблема адносінаў да працы некаторых з іх. Таму патрэбен пастаянны кантроль за імі, а таксама прыняцце канкрэтных мер уздзеяння. І гэту працу неабходна актывізаваць.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00