Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 ноября

Мемарыялізацыя. На ўспамін пра Дзяніса Давыдава

На Бялыніччыне ажыццяўляецца праграма мемарыялізацыі гістарычных падзей, знакамітых дат, славутых асобаў, што садзейнічае патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, развіццю і запатрабаванасці турыстычнай сферы.
Герой Айчыннай вайны 1812 года, рускі паэт і гусар, Дзяніс Давыдаў у Галоўчыне са сваім “лятучым атрадам” толькі пераначаваў, ідучы са Шклова на Бобр. На наступны дзень, 14 лістапада, Давыдаўцы штурмавалі Бялынічы, дзе знаходзіўся акупацыйны гарнізон, шпіталь, склады.
Аднак гэта падзея, што адбылася ў Галоўчыне роўна два стагоддзі таму, натхніла на яе ўвекавечванне старшыню сельвыканкама Пятра Міхалькова, кіраўніка праўлення СВК “Кудзін” Адама Сачыловіча, дэпутата раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў дэпутатаў, дырэктара ПМК № 241 Уладзіміра Раманенку, краязнаўцу Васіля Цыркунова, аматараў мясцовай гісторыі.

pamajtnik2012
У сераду, 14 лістапада, ў аграгарадку Галоўчын адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знаку на ўшанаванне Дзяніса Давыдава і яго гусараў.
Пётр Міхалькоў, выступаючы на ўрачыстасці, адзначыў, што гэта значная падзея, устанаўленне і адкрыццё знаку, не толькі нагадвае вяскоўцам пра гістарычнае мінулае роднага краю, але і абуджае цікаўнасць да глыбокага вывучэння яго, будзе прывабліваць сюды турыстаў.
А Галоўчын сапраўды багаты і на знакамітых землякоў, сярод якіх нямала вядомых навукоўцаў, генералаў, пісьменнікаў, і на значныя падзеі, што адбываліся тут цягам амаль тысячагадовага існавання паселішча.
Старшыня сельсавета разам з аднадумцамі мае намер мемарыялізаваць гэтыя падзеі, славутых землякоў у такіх вось памятных шыльдах. На чарзе – устанаўленне інфармацыйнай дошкі на руінах замка, пабудаванага ў ХVІ стагоддзі і знішчанага ў час Галоўчынскай бітвы рускага войска са шведскім, што праходзіла 29 чэрвеня-4 ліпеня 1708 года, і ў якой Карл ХІІ здабыў сваю апошнюю перамогу.  
(Міхась КАРПЕЧАНКА, Зара над Друццю”)

Поделиться: