Среда, 24 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Хвала рукам, што пахнуць хлебам
19 ноября

Хвала рукам, што пахнуць хлебам

Урачыстасць, што адбылася ў мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры з нагоды Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, сабрала лепшых з лепшых механізатараў, жывёлаводаў, спецыялістаў, кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна, якія ўнеслі найбольш важкі ўклад у развіццё аграрнага сектара эканомікі раёна. Па добрай традыцыі першыя рады вялікай залы РЦК прадастаўлены ветэранам сельгасвытворчасці, якія ў свой час заклалі аснову для далейшага ўздыму галіны. Іх імёны былі агучаны вядучымі праграмы, ім прыпаднеслі жывыя кветкі.
У кароткай прывітальнай прамове старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін шчыра, душэўна павіншаваў усіх прысутных, іх сем’і са святам, пажадаў моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Кіраўнік раёна выказаў падзяку ўсім працаўнікам АПК раёна за тыя поспехі і дасягненні, якімі азнаменаваны бягучы год. У прыватнасці, пры ўраджайнасці 38 цэнтнераў з гектара сёлета валавы намалот збожжа склаў 54725 тон, што значна вышэй мінулагодняга. Дзякуючы мадэрнізацыі ферм, умацаван­ню кармавой базы і мэтанакіраванай селекцыйнай рабоце, па тэмпах росту прадукцыі жывёлагадоўлі Бялыніцкі раён выйшаў на перадавыя рубяжы не толькі на Магілёўшчыне, але і ў рэспубліцы. Дастаткова сказаць, што вытворчасць малака за дзесяць месяцаў перавысіла мінулагодні паказчык на 11,4 працэнта і склала 39368,6 тоны, а яго рэалізацыя – адпаведна на 14 працэнтаў і 34455,3 тоны. Аляксандр Мікалаевіч агучыў і шмат іншых знакавых паказчыкаў, якія характарызуюць дынамічнае развіццё эканомікі раёна.
news_2012_1
Пад апладысменты на сцэну ўзнімаюцца ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2012”, што адбыліся ў Горках. Гэта галоўны інжынер СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр Аўчыннікаў і камбайнеры гэтага сельгаспрадпрыемства Мікалай Дарэчкін, Юрый Зайцаў і Антон Фурсаў, маладыя хлебаробы СВК “Кудзін” Дзяніс Астаф’еў і Аляксей Сачыловіч, трохразовы ўдзельнік дажынак, шафёр СВК “Ількавічы” Пётр Акалакулак.
Расчуленая запрашэннем на ўрачыстасць, дрыготкім голасам павіншавала прысутных са святам начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў ураджэнка вёскі Забалоцце Машчаніцкага сельсавета Раіса Лычкоўская. З уласцівай ёй жаноцкасцю і пяшчотай Раіса Фёдараўна ад імя аблвыканкама і асабіста яго старшыні Пятра Рудніка ўручыла Ганаровую грамату дырэктару ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Юрыю Марцінкову: за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. А вось галоўны аграном СВК “Кудзін” Раман Калыванаў атрымаў грашовую прэмію аблвыканкама.
Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў адзначана праца вадзіцеля ААТ “ПМК-83 Водбуд” Васіля Матлахова. Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама таксама ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі вадзіцеля ААТ “Аграсэрвіс” Васіля Каўкова і галоўнага спецыяліста па кадрах упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Людмілу Кучаравую. Каштоўныя падарункі Раіса Лычкоўская прыпаднесла таксама калектывам малочнатаварных комплексаў “Цяхцін” ААТ “Новая Друць” і “Іскра” СВК “Ількавічы”.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Цапко ўручылі заслужаныя ўзнагароды пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых, зернебабовых культур, ільну, бульбы, на нарыхтоўцы і павышэнні якасці травяных кармоў. news_2012_1
Сваю ганаровую місію на ўрачыстасці выканаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Рыгор Барысёнак. Ад імя рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Рыгор Аляксеевіч уручыў Ганаровую грамату старшыні СВК “Ількавічы” Віктару Крываносу: за высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства. Прэзідыум Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначыў Ганаровымі граматамі, дыпломамі і падзякамі шэраг працаўнікоў сельскай гаспадаркі Бялыніччыны. З рук Рыгора Барысёнка заслужаныя ўзнагароды атрымалі галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна Лапацентава, галоўны эканаміст, старшыня прафкама СВК “Кудзін” Тамара Ларкова, трактарыст-машыніст ААТ “Райаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргей Івулёў, яго калега з ААТ “Падзевічы” Аляксандр Мяцеліца. Ганаровымі граматамі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК адзначана плённая праца старшыняў прафкамаў: СВК “Калгас “Радзіма” – Вольгі Арцем’евай, ААТ “Новая Друць” – Марыны Цуцал, СВК “Ількавічы” – Наталлі Карпечынай, а таксама начальніка інспекцыі дзяржтэхнагляду упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатоля Іванова, галоўнага бухгалтара СВК “Калгас “Радзіма” Людмілы Малашчанкі, галоўнага бухгалтара ААТ “Райаграпрамтэхзабеспячэнне” Тамары Самцовай, вадзіцеляў: СВК “Лебядзянка” – Сяргея Мардачова, ААТ “Падзевічы” – Сяргея Жамкова і ААТ “Бялынічыводгас” – Аляксандра Бязмена.
Асобна трэба адзначыць абноўлены рэпертуар і насычаную канцэртную праграму культурнага суправаджэння ўрачыстасці. Без усялякага перабольшання зала апладысментамі сустрэла свежую плынь у выступленнях мясцовых майстроў сцэны. Асабліва гэта тычыцца канцэртных нумароў студыі “Расінка”, фіналіста рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу “Песні маёй краіны” ансамбля “Бялыніцкія музыкі”, вакальнага ансамбля “Нюанс”, харэаграфічнага калектыву “Сузор’е”, а таксама Вікі Грыбковай, Кацярыны Бондзікавай, Вольгі Уласавай і іншых выканаўцаў. Нікога не пакінулі раўнадушнымі і прасякнутыя тонкім гумарам сцэнкі “Паляванне на лася” і “Цыганскае шоу”. Увогуле, добры настрой і незабыўныя ўражанні, з якімі ўдзельнікі свята пакідалі раённы Цэнтр культуры, надоўга застануцца ў сэрцах удзячных гледачоў.
(Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00