Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 ноября

Дарожная бяспека

З пачатку бягучага года ў раёне адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 1 чалавек загінуў, 6  атрымалі цялесныя пашкоджанні. Летась была зарэгістравана аналагічная колькасць ДТЗ з трыма загінуўшымі і двума траўміраванымі.
Нягледзячы на меры, якія прымаюцца, сітуацыя на дарогах застаецца па-ранейшаму напружанай. Улічваючы асаблівасці надвор’я, значна павялічваецца рызыка гібелі і траўміравання пешаходаў.
У сувязі з гэтым, з 21 па 30 лістапада на тэрыторыі Магілёўскай вобласці праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пешаход”, мэтай якой з’яўляецца папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў. Так што набыць святлоадбівальныя элементы ўсім пешаходам, а таксама тым, хто рухаецца на веласіпедах або гужавым транспарце, проста неабходна.

Поделиться: