Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 ноября

Дзяржтэхагляд

    Рэспубліканская дэкада “Дзяржтэхагляд” праходзіць на Бялыніччыне. Праводзіцца яна дзеля ўзмацнення кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па прычыне тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіляў. У ходзе акцыі з 20 па 30 лістапада супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства “Белтэхагляд”, Транспартнай інспекцыі па Магілёўскай вобласці і  дзяржаўтаінспекцыі РАУС правядуць комплексныя рэйды з мэтай выяўлення транспартных сродкаў з нездавальняючым знешнім выглядам, з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама тых, якія не прайшлі дзяржтэхагляд. УП “Белтэхагляд” нагадвае: каб пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, кожны ўладальнік транспартнага сродка павінен сачыць за яго тэхнічным станам і своечасова прадастаўляць яго на дзяржаўны тэхнічны агляд. Дарэчы, вадзіцелі, якія карыстаюцца няспраўнымі аўтамабілямі, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Поделиться: