Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 ноября

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях

    Учора, 19 лістапада, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Агееў правёў прыём жыхароў Бялыніччыны па асабістых пытаннях.
З жыццёвымі праблемамі да яго звярнуліся 15 чалавек. Падчас сустрэчы высвятлілася, што бялынічан у першую чаргу хвалююць пытанні жылля і працаўладкавання. Да прыкладу, жыхарка райцэнтра пенсіянерка Надзея Станкевіч звярнулася з просьбай прадаставіць ёй пастаяннае жыллё з належнымі ўмовамі пражывання, бо дом па вуліцы Абаронная, 1, дзе зараз пражывае жанчына разам з дачкой, не адпавядае статусу жылога памяшкання. Аляксандр Віктаравіч паабяцаў, што паспрабуе разабрацца з дадзенай сітуацыяй і вырашыць яе. Ён даручыў правесці камісійнае абследаванне будынка і прыняць аптымальнае рашэнне.
Некаторыя пытанні былі вырашаны непасрэдна падчас прыёму грамадзян. Так, жыхарку Бялынічаў Антаніну Рыняк хвалявала праблема арганізацыі падвозу хворых на гемадыяліз да абласной бальніцы. У нашым раёне пражывае 5 такіх пацыентаў, і ўсе яны не могуць самастойна даехаць да медыцынскай установы, дзе аказваюцца паслугі метадам гемадыялізу. Пытанне абмяркоўвалася доўгі час. Былі прапановы выдзеліць транспартны сродак і адкрыць на яго ліцэнзію, арганізаваць падвоз машынай хуткай дапамогі ЦРБ і іншыя.  У выніку, прыйшлі да высновы, што лепш транспартаваць хворых рэйсавым аўтобусам і прадаставіць ім праяздныя білеты. Аляксандр Агееў паабяцаў, што вырашэнне дадзенай праблемы асабіста пракантралюе.  
Астатнія звароты грамадзян датычыліся пытанняў гаражнага кааператыву, добраўпрадкавання, землекарыстання і ўласнасці. Аляксандр Віктаравіч адзначыў, што праблемы, скаргі і прапановы бялынічан не застануцца без увагі і будуць дэталёва прааналізаваныя адпаведнымі службамі.

Поделиться: