21 ноября
Рэспубліканскі семінар камунальнікаў
На днях на Бялыніччыне прайшоў рэспубліканскі семінар па вывучэнні вопыту арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці. Наш раён наведалі члены рэспубліканскага ФСК “Камунальнік”, намеснікі начальнікаў упраўленняў ЖКГ і галіновых абкамаў прафсаюза, старшыні ФСК. На базе ФАК “Друць” удзельнікі семінара абмяняліся вопытам, абмеркавалі галоўныя праблемы і асноўныя задачы арганізацыі спартыўнай і культурна-масавай работы. Госці пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай мясцовага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а таксама прагледзелі фільм аб дзейнасці БУКП “Жылкамгас”.
Першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што такія семінары садзейнічаюць прапагандзе фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў галіновых прадпрыемствах.
Поделиться: